Хуткі старт¶
Запуск Kwitka займае менш за хвіліну.
1. Дадайце бота ў чат¶
Адкрыйце @Kwitka_Antispam_Bot і дадайце яго ў сваю групу (або супергрупу з форум-галінамі).
2. Дайце правы адміністратара¶
Без правоў адміністратара бот не можа выдаляць спам ці абмяжоўваць парушальнікаў. Прызначце яго адміністратарам і ўключыце прынамсі:
| Права | Навошта |
|---|---|
| Выдаленне паведамленняў | прыбіранне спаму, флуду, рускай мовы |
| Блакаванне карыстальнікаў | бан/маўчанне спамераў і ботаў |
| Замацаванне паведамленняў (неабав.) | для сэрвісных абвестак |
| Кіраванне галінамі (неабав.) | правільная праца ў форум-групах |
Парадак адміністратараў у Telegram
Бот не можа абмежаваць удзельніка з вышэйшымі або роўнымі правамі. Трымайце Kwitka дастаткова высока ў спісе адміністратараў.
3. Праверце працу¶
Дашліце ў чат /info — бот адкажа з данымі пра чат. Калі адказаў, усё
гатова, абарона ўжо актыўная з прадвызначанымі наладамі.
4. Падладзьце пад сябе (пры жаданні)¶
Адкрыйце /settings — вэб-панэль проста ў Telegram. Там можна ўключаць/выключаць
асобныя модулі, выбіраць пакаранне (маўчанне ці бан), наладжваць вітанні, трывогу і г.д.
Больш: Налады.
Што далей:
- Магчымасці — поўны агляд таго, што ўмее Kwitka.
- Каманды — даведнік усіх каманд.
- Паветраная трывога — як уключыць апавяшчэнні.